2012-08-06 12:54:23

Філосаф: рэлігію не трэба выганяць у прыватнасць


RealAudioMP3 Рэлігія не павінна, нават у ліберальным грамадстве, быць аднесена да сферы прыватнага жыцця. У гэтым перакананы вядомы нямецкі філосаф Юрген Хабермас, які далучыўся да бягучай дыскусіі, звязанай з правамі рэлігійных традыцый у свецкім грамадстве і, прыватнасці, дазволам на рэлігійнае абразанне. У апублікаваным на выходных у “Neue Zürcher Zeitung” артыкуле ён падкрэслівае, што ідэалогія лаіцызму, а менавіта, падаўленне рэлігіі, з’яўляецца непрымальнай. Масавая культура павінна “прымаць членаў грамадства, якія не трапілі ў вузкае паняцце гэтай культуры”, выказаў перакананне Хабермас у адносінах да рашэння Кёльнскага суда аб непрымальнасці практыкі абразання.

У чэрвені акруговы суд у Кёльне пастанавіў, што абразанне хлопчыкаў – нават па рэлігійных прычынах – раўнасільна нанясенню цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Нямецкі філосаф лічыць, што канстытуцыйная абарона распаўсюджваецца таксама на ідэалагічную ідэнтычнасць членаў грамадства, а таксама іх перакананні. Суд Кёльна не ў стане прызнаць, што “разам з асіміляванымі мусульманамі іслам належыць да Германіі”.

У той жа час, рэлігійныя супольнасці павінны карыстацца прынцыпамі законнасці і дэмакратыі “у кантэксце сваіх рэлігійных перакананняў”, - заявіў філосаф і нагадаў, што менавіта гэта адбылося з Каталіцкім Касцёлам пасля ІІ Ватыканскага Сабору. Без гэтага рэлігія не можа быць блізкай для грамадства, лічыць Юрген Хабермас.







All the contents on this site are copyrighted ©.