2012-08-04 13:46:05

Іспанскі спартсмен: пасля Алімпіяды – у семінарыю


RealAudioMP3 Карлас Бальбэ, абаронца зборнай Іспаніі па хакеі з мячом, зараз удзельнічае ў Алімпійскіх гульнях у Лондане, але адразу пасля іх адправіцца ў Бельгію з намерам паступіць у духоўную семінарыю. Выдатны спартсмен, які хоча стаць святаром, як піша іспанская “El Pais”, хоць заўсёды лічыў сябе вернікам, толькі ў 2005 г. адчуў па-сапраўднаму важнасць Бога ў сваім жыцці. Улетку таго года ўсё пачало змяняцца, калі ён браў удзел у моладзевым чэмпіянаце свету. “Мы пачалі спаборніцтва страшна. - узгадвае сёння Карлас Бальбэ - Гэта было настолькі дрэнна, што ў нядзелю я пайшоў на св. Імшу і заключыў дамому з Богам: Я сказаў Яму, што калі мы не “вылецім” з чэмпіянату, я паеду ў Меджугор’е. Мы ўвайшлі ў гісторыю. Ніколі раней моладзевая каманда не заваёўвала медалі, а мы выйшлі на трэцяе месца”. Бальбэ стрымаў сваё абяцанне і наведаў Меджугор’е. Тым не менш, яго жыццё не змянілася, і ён працягваў “хадзіць на вечарынкі з дзяўчатамі, раскідвацца грашыма, не было ці амаль не было жадання маліцца”.

Але “нехта ўнутры мяне сказаў: “ты вольны, і можаш рабіць што хочаш, але зараз ты не шчаслівы”, - узгадвае спартсмен. Пасля гэтага, на вяршыні сваёй кар’еры, ён вырашыў “адправіцца на пошукі Бога”. Яго жыццё стала мяняцца, у выніку чаго ўзнікла жаданне стаць святаром. Ён толькі прасіў Бога, дазволіць яму ажыццявіць сваю мару і паўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях.







All the contents on this site are copyrighted ©.