Святы Ацец задаволіў
просьбу аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем сталага ўзросту рэгента Прэфектуры папскага
дому біскупа Паола Дэ Нікола і прызначыў яго наступнікам айца Леанарда Сап’енца з
кангрэгацыі рагацыяністаў, які дагэтуль быў афіцыялам Прэфектуры. Як гаворыцца ў апостальскай
канстытуцыі “Pastor Bonus”: “Прэфектура папскага дому клапоціцца аб унутранай арганізацыі
Папскага дома і кантралюе ўсё адносна паводзінаў і абслугоўвання ўсіх клірыкаў і свецкіх,
якія складаюць Папскую капэлу і сям’ю” [1]. Найбольш важная роля прэфектуры – арганізацыя
аўдыенцый з удзелам Пантыфіка.