Андрэй Марга, міністр
замежных спраў Румыніі, паведаміў, што ў верасні прыбудзе ў Ватыкан, каб запрасіць
Бэнэдыкта XVI у краіну. Па словах румынскага міністра, у Румыніі ўжо пачалася падрыхтоўка
да прыняцця Пантыфіка. Марга дадаў, што для краіны візіт Папы, калі ён адбудзеццца,
“стане вялікім гонарам і застанецца яркай старонкай гісторыі. (...) Папа Бэнэдыкт
з’яўляецца адной з найвялікшых постацяў тэалогіі і культуры нашых часоў”, - дадаў
доктар філасафіі і былы рэктар універсітэта.
Міністр паведаміў, што ў рамках
падрыхтоўкі да візіту, улады гатовы аказаць садзейнічанне ў вырашэнні існуючых спрэчных
праблем, між іншым, рэстытуцыі маёмасці, канфіскаванай у Грэка-каталіцкай Царквы.
Андрэй Марга падкрэсліў, што па многіх пытаннях у Румыніі і Святога Пасаду існуе
аднолькавае меркаванне, напрыклад, што тычыцца свабоды рэлігіі, павагі да жыцця і
годнасці чалавека. Ён прыгадаў шматлікія заявы Святога Пасаду у абарону румынскіх
эмігрантаў у Заходняй Еўропе.
Ян Павел II наведаў Румынію ў маі 1999 г. і быў
першым і адзіным на сённяшні дзень Пантыфікам, які прыбыў з візітам у краіну з праваслаўнай
большасцю. 84% румынаў лічаць сабе праваслаўнымі; католікі складаюць тут крыху больш
за 5% .