2012-08-03 16:01:19

Папа правядзе “баварскі вечар”


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI правядзе “баварскі вечар”. 3 жніўня ў Кастэль Гандольфа прыбыла вялікая дэлегацыя з Баварыі, якую ўзначальвае нямецкі кардынал Рэйнхард Маркс. Каля тысячы пілігрымаў з Мюнхена і Фрайзінгу прыедуць павіншаваць свайго вялікага земляка з 85-годдзем, якое ён адзначаў сёлета 16 красавіка. Група, якая прыбыла з Германіі спецыяльным цягніком, уключае 450 членаў арганізацыі Баварскіх горных стралкоў, заснаванай ў XV ст., і 150 удзельнікаў баварскіх фальклорных калектываў, якія выканаюць традыцыйныя танцы і песні ў гонар Пантыфіка.

Кардынал Рэйнхард Маркс, арцыбіскуп Мюнхенскі і Фрайзінгскі, сказаў, што мэта ініцыятывы, прадэманстраваць Святому Айцу блізкасць усіх баварцаў, якія ганарацца тым, што спасярод гэтага народа выйшаў Біскуп Рыма. Кардынал адзначыў, што “Папа ведае кожны касцёл, гісторыю, паэзію, народныя традыцыі Баварыі” і дадаў, што калі Пантыфік не мае магчымасці часта бываць на Бацькаўшчыне, то сама Бацькаўшчына прыбыла да яго. “У пэўным сэнсе Папа стаў рымлянінам тут у Рыме, і адчувае сябе тут як дома, але ў яго сэрцы засталося шмат баварскага”, - запэўніў кардынал Маркс .








All the contents on this site are copyrighted ©.