2012-08-03 12:54:23

23 жанчыны на ІІ Ватыканскім Саборы


RealAudioMP3 У ІІ Ватыканскім Саборы ўдзельнічалі 23 жанчыны. Іх запрасіў папа Павел VI, узгадвае ў сваёй кнізе „Madri del Concilio” (Маці Сабору) Адрыяна Валерыа. Гэта сімвалічная прысутнасць жанчын была абсалютнай навінкай у гісторыі Касцёла. Папа далучыў іх да грона “саборный айцоў” 8 верасня 1964 г., - піша “L’Osservatore Romano”. Сярод запрошаных былі 10 законніц і 13 свецкіх. Яна стварылі яркую, міжнародную групу, і, нягледзячы на пэўную дыскрымінацыю (асобны сектар зарэзерваваны для жанчын), выказвалі сваё меркаванне падчас абмеркавання дакументаў. Яна бралі ўдзел, між іншым, у працах экспертаў па так званай “схеме XIII”, якая стала ў наступстве Пастырскай канстытуцыяй пра Касцёл у сучасным свеце. Жанчыны хацелі актыўна ўдзельнічаць у Саборы, а не быць толькі яго ўпрыгожаннем.

У групе 23 “саборных маці” былі, сярод іншых, Пілар Беласіла (прэзідэнт Сусветнага саюзу жаночых каталіцкіх арганізацый), Мары-Луіз Манэ з Францыі (сястра аднаго з айцоў адзінай Еўропы Жана Манэ), Кэтрын Макарці з Нацыянальнай рады каталіцкіх жанчын ЗША, амерыканка, сястра Мэры Тобін (супрацоўніца Томаса Мэртана), а таксама Розмэры Голд з Аўстраліі (пасля падсакратар Папскай рады па справах свецкіх).







All the contents on this site are copyrighted ©.