2012-08-02 13:13:52

Спецыяліст па Блізкім Усходзе: Папа не вырашыць таго, што павінны зрабіць самі народы


RealAudioMP3 На думку італьянскага місіянера і дырэктара інфармацыйнага агенцтва “Asia News” а. Бернарда Чэрвэлеры, Касцёл у Сірыі, які патрабуе дыялогу паміж ваюючымі бакамі, апынуўся у сітуацыі “паміж молатам і кавадлам”. Святар патлумачыў, што Касцёл не можа падтрымліваць рэжым Асада, бо той не клапоціцца аб павазе да правоў насельніцтва, нават калі гарантаваў пэўную рэлігійную свабоду для меншасцяў і стрымліваў насілле на працягу многіх гадоў. “З іншага боку, - на думку а. Чэрвелэра, - Касцёл баіцца набліжацца да паўстанцаў, сярод якіх ёсць групы фундаменталістаў, звязаныя з “Братамі мусульманамі” і “Аль-Каідай”, што стварае пагрозу для рэлігійнай свабоды ў краіне.

Гаворачы аб стане хрысціян на Блізкім Усходзе па прашэсці году пасля “арабскіх рэвалюцый”, святар адзначыў некаторыя пазітыўныя змены: ён падкрэсліў, што зараз хрысціяне адчуваюць сябе больш свабодна, яны сталі больш цікавіцца грамадскімі праблемамі, змагацца за павагу да асабістых правоў, правоў жанчын і свабоду слова. “Арабская вясна была фундаментальнай для выхаду з палітыкі простага выжывання хрысціянскай супольнасці да прысутнасці і канкрэтнага сведчання, канешне не без праблем і цяжкасцяў”, - заўважыў а. Чэрвэлера. Адначасова святар адзначыў, што хрысціяне маюць праблемы з новымі ўладамі, напрыклад у Егіпце і Лівіі, сярод якіх ёсць прадстаўнікі фундаменталісцкіх партый.

Гаворачы аб вераснёўскім візіце Папы ў Ліван, а. Чэрвэлера падкрэсліў, што ён паспрыяе міру ў рэгіёне і прывёў прыклад Апостальскага падарожжа Святога Айца ў Святую Зямлю ў 2009 г. Тады Папа шмат казаў аб недапушчальнасці канфлікту паміж Іранам з аднаго боку і ЗША і Ізраілем з іншага, а таксама паміж ізраільцянамі і палестынцамі. “Візіт Бэнэдыкта XVI зняў гэтае напружанне, але канешне, Пантыфік не можа вырашыць таго, што павінны зрабіць самі народы”, - адзначыў святар.








All the contents on this site are copyrighted ©.