2012-08-02 14:18:28

Прыхільнікі “дасаборнай” літургіі з усяго свету прыедуць у Рым


RealAudioMP3 3 лістапада ў Рыме збяруцца вернікі, якія прытрымліваюцца старажытнай формы каталіцкай літургіі, шырокая практыка якой узнікла ў свеце пасля выдання Бэнэдыктам XVI дакументу “Summorum Pontificium” у 2007 г. Пілігрымка пройдзе з нагоды абвяшчэння Года Веры і ў яе рамках у ватыканскай базыліцы адбудзецца св. Імша паводле Рымскага імшалу 1962 г. Арганізатарамі гэтай падзеі з’яўляюцца Міжнародная федэрацыя “Una Voce” і “Coetus internationalis pro Summorum Pontificium”, каталіцкія арганізацыі, якія каардынуюць дзейнасць прыхільнікаў “дасаборнай” літургіі. Паводле іх, мэта пілігрымкі будзе заключацца ў тым, каб злучыць вернікаў у малітве за Папу, які перажывае нападкі і як ніколі “патрабуе сведчання адзінадушнай любові, пакоры і дабрачыннай падтрымкі”.

Св. Імша паводле “дасаборнага абраду” адбудзецца ў ватыканскай базыліцы не ўпершыню за апошнія 50 гадоў. 17 мая 2011 г., пасля канферэнцыі, прысвечанай дакументу “Summorum Pontificium”, яе цэлебраваў тут нямецкі кардынал Вальтэр Брандмюлер.

Паводле статыстычных даследванняў за 2010 г., зробленых праз тры гады пасля публікацыі дакументу Пантыфіка, вынікае, што “трыдэнцкая св. Імша” цэлебравалася ў 1444 касцёлах у свеце. З іх у 340 святынях раз на тыдзень, у 313 у нядзелю, але не рэгулярна, у 340 кожную нядзелю, але ў час нязручны для наведвання літургіі ўсёй сям’ёй, і нарэшце, у 467 касцёлах кожную нядзелю і ў час адпаведны для сям’і, гэта значыць паміж 9 і 12 гадзінамі. Адзначаецца, што старажытная каталіцкая літургія становіцца ўсё больш вядомай і даступнай для вернікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.