2012-08-02 12:59:02

Папа выдасць чацвёртую энцыкліку ў Год Веры


RealAudioMP3 У рамках Года Веры Бэнэдыкт XVI мае намер апублікаваць сваю чацвёртую энцыкліку. Аб гэтым паведаміў кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ. Як падкрэсліў іерарх, пасля разважання на тэмы любові – “Deus caritas est” і “Caritas in veritate, і надзеі – “Spe salvi”, Святы Айцец жадае прысвяціць наступны дакумент тэме веры, такім чынам завяршаючы трылогію аб тэалагальных цнотах. Кардынал Бэртонэ прызнаўся журналістам, што Святы Айцец завяршыў рукапіс трэцяга тому кнігі “Езус з Назарэту”. “Магчыма, цяпер ён возьмецца за энцыкліку”, - выказаў здагадку іерарх. Ён не падзяліўся канкрэтнай інфармацыяй, але выказаў меркаванне, што ў энцыкліцы Пантыфік засяродзіцца над тэматыкай асаблівай важнасці веры для сучаснага чалавецтва







All the contents on this site are copyrighted ©.