2012-08-02 17:10:18

Падворак язычнікаў на радзіме святога Францішка


RealAudioMP3 Папская рада па культуры паведаміла аб падрабязнасцях асізскага этапу ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэчы адбудзецца 6 кастрычніка на тэму “Невядомы Бог”. Сустрэча на радзіме св. Францішка паклікана наблізіць веруючых і няверуючых да разумення дзеяння Святога Духа ў свеце, і звярнуць увагу на людзей, для якіх Бог становіцца ўсё больш Незнаёмцам. Арганізатары тлумачаць, што вернікі маюць патрэбу ў ачышчэнні веры ад любой формы ідалапаклонства, а таксама ў павазе да намаганняў няверуючых вызначыць свае адносіны да Бога. Восеньскі “Падворак язычнікаў”, такім чынам, стане своеасаблівай лабараторыяй дыялогу, з павагай і годнасцю, паміж веруючымі і няверуючымі, які дасць магчымасць знайсці новыя шляхі для пошуку адказаў на радыкальныя пытанні сэнсу жыцця. Менавіта св. Францішак, як падкрэслівае Папская рада па культуры, стане сімвалам і прыкладам сапраўднага дыялогу падчас сустрэчы.








All the contents on this site are copyrighted ©.