2012-08-02 11:38:45

Кібертэалогія – новая галіна на службе Касцёлу


RealAudioMP3 Выкладчык Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэту, італьянскі езуіт, а. Антоніа Спадара лічыць, што “Касцёл павінен быць там, дзе чалавек, а сёння чалавек – у інтэрнэце”. Святар, які сам сябе называе “кібертэолагам”, спецыялізуецца на трэнінгах для католікаў аб тым, як лепш евангелізаваць праз інтэрнэт. Паводле яго слоў, ён намагаецца зразумець свет, яго дынаміку, дзякуючы прысутнасці ў ім як чалавек Касцёла. Для гэтага ў сваёй акадэмічнай кар’еры айцец Спадара спалучае філасофію, тэалогію і сацыяльныя камунікацыі. Гэтыя дысцыпліны дапамаглі яму ў напісанні кнігі “Кібертэалогія. Мысліць па-хрысціянску ў часы сеткі”, якая выйшла на італьянскай мове ў сакавіку 2012 г.

Кібертэалогія, паводле слоў езуіта, базуецца на разважанні пра веру ў інфармацыйную эпоху. Яна спрабуе дапамагчы хрысціяніну разумець, прымаць і выкарыстоўваць сацыяльныя медыя больш эфектыўна.

Пытанне аб Богу стаіць сёння вельмі моцна, таксама і ў сацыяльных сетках, лічыць святар. Адсюль жаданне “зразумець і прааналізаваць” у чым справа, каб затым дапамагчы католікам лепш выкарыстоўваць тэхналогіі, каб несці Хрыста інтэрнэт-супольнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.