2012-08-02 14:00:52

Кардынал: Пій XII быў “бясстрашны” у цёмныя дні вайны


RealAudioMP3 Кардыналу Фьёрэнца Анджэліні зараз 96 гадоў, але падчас Другой сусветнай вайны ён быў маладым святаром у адной з рымскіх парафій, дзе ўпершыню сутыкнуўся тварам у твар з папам Піем XII, адразу пасля налёту на Вечны горад авіяцыі саюзнікаў. “Для мяне было вялікім сюрпрызам адразу ж пасля выбуху апынуцца побач з Папам, які прыйшоў на месца бамбардзіровак, каб быць з параненымі, загінуўшымі і паміраючымі”, - узгадвае былы старшыня Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя.

“Пій XII дапамагаў усім. Папа аддаў загад адкрыць усе калегіі, семінарыі і кляштары. Ён выканаў свой абавязак”, - заявіў кардынал Анджэліні ў адказ тым, хто крытыкуе Пантыфіка за недастатковую дапамогу яўрэям. “Тыя, хто ведаў Пія XII, яго інтэлект і святасць, абвінавачваючы яго, што не выступаў на карысць яўрэяў, хлусяць, у поўнай меры ўсведамляючы, што яны робяць”, - перакананы іерарх. Кардынал Анджэліні ўзгадвае, што Пій XII быў па-сапраўднаму “бясстрашны” у тыя цёмныя дні.







All the contents on this site are copyrighted ©.