2012-08-02 13:16:54

Бэнэдыкт XVI закончыў напісанне трылогіі пра Езуса з Назарэту


RealAudioMP3 Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у апошнія дні закончыў напісанне трэцяга тому сваёй трылогіі “Езус з Назарэту”, паведаміла 2 жніўня Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Ён будзе прысвечаны дзяцінству Езуса і ў арыгінале носіць назву “Die Kindheitsgeschichten”. Гэта кніга з’яўляецца, у некаторым родзе, падсумаваннем двух папярэдніх. У дадзены момант рукапіс перададзены для перакладу на іншыя мовы; ён будзе адбывацца непасрэдна з нямецкай. Зала Друку выказвае спадзяванне, што гэта даць магчымасць вялікай колькасці чытачоў пазнаёміцца з творам Папы. Паколькі дакладны пераклад тэксту грае вялікае значэнне, на яго спатрэбіцца пэўная колькасць часу.

У 2007 г. з’явілася першая частка трылогіі; называлася яна: “Ад хросту ў Ярдане да Перамянення”. Другая выйшла ў 2011 г. і была прысвечана перыяду “Ад уезду ў Ерузалем да Уваскрэсення”. Напісанне ўсёй трылогіі заняло ў Святога Айца 5 гадоў.







All the contents on this site are copyrighted ©.