2012-08-01 14:12:09

Нунцый: хрысціяне – масты паразумення паміж ізраільцянамі і палестынцамі


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Антоніа Франка, які завяршае місію Апостальскага нунцыя у Святой Зямлі, заявіў, што прысутнасць прадстаўніка Святога Пасаду ў гэтай часцы свету важна, паколькі менавіта адсюль можна прасачыць развіццё хрысціянства ад пачатку да сучаснасці. “Кожны хрысціянін, які жыве ў Святой Зямлі, сведчыць сваёй прысутнасцю перш за ўсё веру ў Езуса, а значыць – надзею”, - упэўнены дыпламат, які правёў тут 6 гадоў жыцця. Ён назваў гэты перыяд свайго служэння – прывілеяваным, бо меў магчымасць пазнаць духоўнае адзінства гэтай зямлі, перспектыву агульнага Збаўлення, бо тут асабліва адчуваецца прысутнасць Бога ў гісторыі чалавецтва.

Арцыбіскуп падзяліўся сваім меркаваннем наконт ролі Касцёла ў навядзенні мастоў паміж ізраільцянамі і палестынцамі. “Касцёл можа і павінен імкнуцца быць пасрэднікам паміж аднымі і другімі. Менавіта гэта ён імкнецца рабіць праз шматлікія ініцыятывы, якія прыцягваюць, прымушаюць абодва бакі быць у суадносінах, з мэтай пошуку магчымасці набыць мысленне, якое б прынесла пераадоленне напружанасці. Існуе моцная неабходнасць, і аб гэтым казаў папа Бэнэдыкт ХVІ , калі прыбываў з візітам у Святой Зямлі ў 2009 г., каб паважалася як права яўрэяў жыць у міры, так і палестынцаў – мець радзіму, уласную тоеснасць, прызнаную на міжнародным узроўні”, - сказаў ватыканскі дыпламат.

Арцыбіскуп Франка падкрэсліў, што мір будзе неасягальным да той пары, пакуль не будзе асягнута ўзаемная павага, бо мір немагчымы без справядлівасці з кожнага боку.








All the contents on this site are copyrighted ©.