2012-07-31 12:37:53

Сірыя: першыя плёны “трэцяга шляху”


RealAudioMP3 Новы поспех асягнула ініцыятыва “Mussalaha” (прымірэнне), якая была створана грамадзянскай супольнасцю для адшукання “трэцяга шляху” у вырашэнні сірыйскага канфлікту; ён выключае вайну і ўжыванне зброі. Па дадзеных агенцтва “Fides”, 30 ліпеня ў Каламун, паміж Дамаскам і Хомсам, было падпісана “гістарычнае пагадненне паміж сіламі апазіцыі і прадстаўнікамі “Mussalaha”. Да ўчарашняга пагаднення далучыліся апазіцыйныя групы, якія збіраліся ў апошнія дні ў рымскай штаб-кватэры супольнасцм св. Эгідзія.

Пагадненне прадугледжвае адмову апазіцыі ад ваеннага варыянту, і, такім чынам, яна забараняе сваім прыхільнікам атакаваць урадавыя сілы і перадае забеспячэнне парадку ў рукі кіраўніцтва дзяржавы. Са свайго боку, урад забавязваецца працягвае пашыраць грамадзянскія свабоды і ісці ў напрамку дэмакратызацыі.

Дзякуючы дамове, як паведамляе “Fides”, палітычныя зняволеныя, не замешаныя ў крывавых злачынствах, былі вызвалены з турмаў. “Гэты грамадскі пакт, падпісаны пры садзейнічанні рэлігійных дзячоў, не можа быць поўнасцю выкананы, пакуль шум зброі гучыць па ўсёй Сірыі”, - заключае са смуткам крыніца агенцтва “Fides”.







All the contents on this site are copyrighted ©.