2012-07-31 11:49:38

Галоўны рабін Рыма: яўрэі і католікі паміж мінулым і будучыняй


RealAudioMP3 Рыкарда Дзі Сэньі падзяліўся сваімі назіраннямі за адносінамі, якія ў апошні час склаліся паміж яўрэйскай супольнасцю і Каталіцкім Касцёлам. 63-гадовы рэнтгенолаг у 2002 г. атрымаў пасаду галоўнага рабіна Рыма, якую займае да сённяшняга дня. За гэты час Дзі Сэньі атрымаў высокую ацэнку ўнутры яўрэйскай супольнасці і за яе межамі за інтэлектуальную сумленнасць, з якой адкрыта кажа пра абмежаванні і праблемы міжрэлігійнага дыялогу. Рабін таксама шчыра кажа пра пэўную напружанасць, якая існуе да сённяшняга дня паміж яўрэямі і хрысціянамі Рыму.

Адносіны паміж рымскімі яўрэямі і хрысціянамі заўсёды дваістыя: з аднаго боку, ёсць асадак ад мінулых часоў, з іншага – паўсядзённасць, суіснаванне, дружалюбныя адносіны, прызнаўся Дзі Сэньі ў інтэрв’ю выданню “Terrasanta” і дадаў, што ў самой яўрэйскай супольнасці часта паўстаюць антаганізмы. Варта ўзгадаць візіты Яна Паўла II і Бэнэдыкта XVI у Вялікую сінагогу Вечнага гораду, пасля якіх узнікла вельмі розная рэакцыя з боку яўрэяў па ўсім свеце: “некаторыя апладзіравалі, іншыя паддалі нас жорсткай крытыцы”, - прызнаўся галоўны рабін сталіцы Італіі.

Ён лічыць, што Бэнэдыкта XVI трэба разглядаць з пункту гледжання яго характару. “Ёзэф Ратцынгер належыць да групы тэолагаў, для якіх сувязь з юдаізмам з’яўляецца пытаннем першараднай важнасці”, - упэўнены Рыкарда Дзі Сэньі. “У мяне склалася ўражанне, што Папа глядзіць на дыялог з яўрэйскім мірам з абсалютнай павагай. Не прымаючы гэта пад увагу, не магчыма зразумець яго і нашу пазіцыю па адрозненнях паміж намі”, - дадаў ён. Галоўны рабін Рыма лічыць, што ў падчас цяперашняга пантыфікату яўрэі і католікі знаходзяцца ў фазе суіснавання і добрасуседства.







All the contents on this site are copyrighted ©.