2012-07-30 13:23:51

Сусветны кангрэс каталіцкіх навукоўцаў адкрыўся ў Вене


RealAudioMP3 30 ліпеня ў Вене пачаўся сусветны кангрэс міжнароднага руху каталіцкіх навукоўцаў “Pax Romana”. Да 2 жніўня тэолагі, інтэлектуалы, прадстаўнікі каталіцкіх арганізацый з усяго свету будуць весці дыскусіі па тэме “Час крызісу – час ідэй і дзеяння”. На сваім форуме навукоўцы засяродзяцца на праблематыцы камунікацыйнай працы ў Касцёле, “глабальнага кіравання”, адказнасці рэлігій за агульную будучыню, дзелавой этыкі і ўстойлівага ладу жыцця.

Каталіцкі рух навукоўцаў “Pax Romana” быў заснаваны ў 1921 г. У 1947 г. да яго далучыліся дзве арганізацыі – Міжнародная асацыяцыя каталіцкіх інтэлектуалаў і Студэнцкі рух. Сёння да “Pax Romana” належаць арганізацыі з 54 краін з усіх кантынентаў. Штабкватэра міжнароднай сеткі знаходзіцца ў Жэневе, а студэнцкага руху ў Парыжы. На чале арганізацыі стаіць перуанскі тэолаг Хаўер Ігуіньіс.







All the contents on this site are copyrighted ©.