2012-07-30 12:45:34

30 тыс. бразільцаў пачалі зваротны адлік часу да Сусветных дзён моладзі


RealAudioMP3 Каля 30 тыс. чалавек сабраліся ў мінулыя выходныя ў Рыа-дэ-Жанейра, каб пачаць зваротны адлік часу да Сусветных дзён моладзі ў ліпені 2013 г. Праведзенае роўна за год да вялікай падзеі мерапрыемства пад дэвізам “Падрыхтуйце шлях”, паводле задумкі арганізатараў, павінна было стаць тэстам гатоўнасці да правядзення сусветнага моладзевага форуму. Дарэчы, амаль палова з прыняўшых удзел у ім удзел, былі моладыя людзі. Яны атрымалі бясплатныя білеты. 5 тыс. з іх – гэта валанцёры. Колькасць апошніх на Сусветных днях моладзі павінна складаць 65 тыс. 30 тыс. ужо зарэгістравалася для дапамогі на форуме. Прадстаўнік Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі паведаміў, што ў мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама шматлікія людзі свету культуры, у тым ліку сусветна вядомыя выканаўцы музыкі самба.

Бэнэдыкт XVI неаднаразова заяўляў, што пакладае вялікія надзеі на сустрэчу ў Рыа. Мясцовы арцыбіскуп Арані Жоао Тэмпеста, сказаў, што ні адна краіна ў свеце апроч Бразіліі “на самой справе не гатовая прыняць такой колькасці маладых людзей”. Тым не менш, падчас “тэставання” ужо выявіліся слабыя месцы ў інфраструктуры і пражыванні. Арганізатары паабяцалі ліквідаваць іх да ліпеня 2013 г.







All the contents on this site are copyrighted ©.