2012-07-29 12:31:47

“L’Osservatore Romano” крытычна аб жонцы Біла Гейтса


RealAudioMP3 “Кантроль нараджальнасці і дэзінфармацыя. Рызыка філантропіі”, - пад такой назвай ватыканская газета “L’Osservatore Romano” апублівавала артыкул, крытыкуючы жонку заснавальніка “Microsoft” Біла Гейтса, Мелінду, якая абвясціла, што іх фонд выдасць 450 млн еўра на пошук новых метадаў кантрацэпцыі, паляпшэнне інфармацыі пра яе і распаўсюджванне кантрацэптыўных сродкаў у бедных краінах, у першую чаргу Афрыцы.

У заяве для “CNN” Мелінда Гейтс заявіла, што як каталічка лічыць сваім абавязкам даць жанчынам больш шырокі доступ да сродкаў кантрацэпцыі. А ў інтэрв'ю газеце “Guardian”, дадала, што як вернік сваімі 450 млн еўра робіць выклік касцёльнай іерархіі.

На старонках “L’Osservatore Romano” Джулія Галеоці, аўтар артыкулу, адзначае, што амерыканская філантропка страляе наўздагад, выкарыстоўваючы стэрэатыпы, што “супраціўляючыся прэзерватывам, Касцёл дазваляе жанчынам і дзецям паміраць”. Такі падыход Галеоці лічыць “неабгрунтаваным і спрошчаным”, нагадваючы аб тым, што Касцёл выступае за “натуральнае рэгуляванне нараджальнасці”. Паколькі на гэтым не можна зарабіць, фармацэўтычныя канцэрны любымі сродкамі вядуць вайну супраць натуральных метадаў планавання сям’і. “Што і будзе адбывацца далей дзякуючы дабрачыннасці місіс Гейтс”, - дадае каментатар ватыканскай газеты.







All the contents on this site are copyrighted ©.