2012-07-29 12:48:42

Арцыбіскуп Фізікела: мудрасць свету – гэта глупства для Бога


RealAudioMP3 “Мудрасць свету, ёсць глупства для Бога”, - заявіў 28 ліпеня ўвечары арцыбіскуп Рына Фізікела ў польскім Костшыне. Там адбываецца І Міжнародны кангрэс новай евангелізацыі, у якім прымае ўдзел больш за 1200 асоб, якія прадстаўляюць 350 розных касцёльных супольнасцяў, рухаў і груп. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі адзначыў, што сучасныя людзі шукаюць упэўненасці і доказаў навуковага характару, а хрысціяне кіруюць у адрас свету адно толькі пасланне, “што Той, хто памёр – сапраўды ўваскрос”.

Ватыканскі іерарх заявіў, што не ўсе разумеюць сёння гэты вялікі выклік, які стаіць перад хрысціянствам. “Без Езуса, жыццё не мае сэнсу. Без Езуса, чакаецца вечару пятніцы, каб проста пасвяткаваць, а затым вярнуцца ў панядзелак да жыцця, якое не мае сэнсу”, - сказаў арцыбіскуп Фізікела. Ён заклікаў удзельнікаў Кангрэса, мець “поўную ўпэўненасць, што нават пры нашай беднасці, Бог змяняе свет сёння”.







All the contents on this site are copyrighted ©.