2012-07-28 13:50:30

Бэнэдыкт XVI спачувае у сувязі са смерцю прэзідэнта Ганы


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі са смерцю прэзідэнта афрыканскай рэспублікі Гана Атта Джона Мілза, які памёр 24 ліпеня ва ўзросце 68 гадоў. Пантыфік адзначыў, што з смуткам прыняў навіну аб смерці прэзідэнта. Папа падкрэсліў, што памятае аб яго прыхільнасці да дэмакратычных прынцыпаў і духоўна далучаецца да народа Ганы і блізкіх палітыка. “Давяраючы душу памерлага прэзідэнта Провіду Усемагутнага Бога, я малюся аб благаслаўленні, міры і росквіце для Ганы”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI. Атта Джона Мілз быў абраны на пасад прэзідэнта ў 2008 г. Ён праводзіў палітыку скарачэння дзяржаўных расходаў: абвясціў аб паніжэнні заробкаў чыноўнікаў, пераглядзе рашэнне ўрада аб набыцці двух самалётаў для кіраўніка краіны. Акрамя таго Джон Мілз скараціў колькасць сваіх прыватных ахоўнікаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.