2012-07-28 10:43:30

Бэнэдыкт XVI зрабіў некалькі прызначэнняў


RealAudioMP3 28 ліпеня Бэнэдыкт XVI зрабіў некалькі важных намінацый. Папа прызначыў арцыбіскупа Пьера Луіджы Чэлата, віцэ-камерленга Святога Рымскага Касцёла і арцыбіскупа Зыгмунда Зімоўскага, старшыню Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя членамі Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Яна з’ўляецца адной з дзевяці дыкастэрый Рымскай курыі, якая галоўным чынам займаецца пытаннямі дзейнасці біскупаў і юрыдычнымі статусамі лакальных Касцёлаў. Акрамя таго Пантыфік прызначыў кардынала Сантаса Абрыла і Кастэло, архіпрэсбітэра Папскай базылікі Санта Марыя Маджорэ, сваім пасланнікам на святкаванне 950-годдзя заснавання дыяцэзіі Сапы у Албаніі, якое адбудзецца 29 верасня. Гісторыя гэтай адміністратыўнай адзінкі Каталіцкага Касцёла вельмі старажытная і напоўненая складанымі момантамі. Дыяцэзія была заснавана яшчэ ў 1062 г. папам Аляксандрам ІІ. Яна перажыла доўгі перыяд панавання туркаў, а таксама камуністычных уладаў у ХХ ст. Сёння ў дыяцэзіі налічваецца каля 70 тыс. вернікаў з 200 тыс. жыхароў.








All the contents on this site are copyrighted ©.