Пачынаючы са жніўня,
штодня ў залах Ватыканскі музеяў будуць дзяжурыць 2 святары, гатовых да дыялогу з
наведвальнікамі, паведаміла выданне “L’Osservatore Romano”. Яны будуць знаходзіцца
ў самых ажыўленых месцах музеяў, дзе наведвальнікі, незалежна ад свайго веравызнання
змогуць паразмаўляць з імі. Кіраўніцтва Губернатарата называе гэтую ідэю “цалкам новай
і эксперыментальнай” і ўскладаюць на яе вялікія надзеі. На думку ініцыятараў, Ватыканскія
музеі з дапамогай скульптуры, манускрыпта, карціны, фрэскі стануць для кожнага наведвальніка
“напамінам агульнага для ўсіх паклікання” і дазволяць “выявіць вялікую Прыгажосць,
якая з’яўляецца водбліскам Праўды”.
Ватыканскія музеі ў мінулым 2011 г. наведала
каля 5,1 млн чалавек. Яны з’яўляюцца аднымі з самых наведвальных у свеце музеяў выяўленчага
мастацтва.