Арцыбіскуп Вэстмінстэрскі
Вінцэнт Нікалс прывітаў удзельнікаў Алімпіяды, якая пачынаецца 27 ліпеня ў Лондане,
і адзначыў, што важнейшая спартыўная падзея планеты з’яўляецца момантам аднаўлення
міру і ўзаемапаразумення паміж людзьмі. Іерарх падкрэсліў, што Касцёл у Англіі жадае,
каб усе людзі жылі духам Алімпіяды – духам міру. Старшыня епіскапату Англіі і
Уэльса выказаў меркаванне, што кожны чалавек з’яўляецца пілігрымам на шляху да праўды,
і кожная падзея – адзін з этапаў гэтага падарожжа, у тым ліку Алімпійскія гульні.
“Мы, хрысціяне Лондана, - адзначыў арцыбіскуп Вэнстмінстэрскі, - аб’яднаныя з прадстаўнікамі
іншых веравызнанняў сталіцы, шчыра вітаем ў нашым вялікім горадзе атлетаў з усяго
свету, якія прыбылі на 30-я Алімпійскія гульні!”.