2012-07-26 11:20:06

Папа прызначыў кіраўніка важнага аддзелу ў Трыбунале Рымскай Роты


RealAudioMP3 26 ліпеня Бэнэдыкт XVI прызначыў індыйскага святара і спецыяліста ў кананічным праве кс. прэлата Пола Пэлэта новым кіраўніком аддзела па пытаннях прызнання несапраўднасці і недапоўненасці сужэнстваў і прычынаў несапраўднасці пасвячэнняў пры Трыбунале Рымскай Роты – вышэйшай апеляцыйнай судовай установай Каталіцкага Касцёла. Кс. Пэлэт нарадзіўся ў 1959 г. у Індыі, у дыяцэзіі Керала. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1987 г. Вывучаў тэалогію і кананічнае права, напачатку ў Індыі, а затым у Папскім Усходнім Інстытуце ў Рыме. 13 лістапада 1999 г. бл. Ян Павел ІІ надаў яму годнасць прэлата, а 11 лістапада 2011 г. Бэнэдыкт XVI адзначыў яго годнасцю ганаровага прэлата. Кс. Пэлэт валодае англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, партугальскай, іспанскай, грэцкай, лацінскай мовамі, а таксама санскрытам. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг і артыкулаў па гісторыі Сіра-Малабарскай Царквы ў Індыі. З 1 кастрычніка 2011 г. святар працуе ў Трыбунале Рымскай Роты.








All the contents on this site are copyrighted ©.