2012-07-25 12:10:27

“Папскае гаспадарства” прыносіць 200 яек і 50 літраў малака ў дзень


RealAudioMP3 Святы Айцец падчас сваіх шпацыраў па садах Кастэль Гандольфа неаднойчы наведвае гаспадарства, з якога круглы год дастаўляюцца прадукты на яго стол. Сельскагаспадарчая вытворчасць у летняй рэзідэнцыі Пантыфікаў мае вялікі спектр. Бэнэдыкт XVI пабываў у апошнія тыдні некалькі разоў на мясцовай жывёлагадоўчай ферме, якая цалкам задавальняе патрэбы Папскага дому ў такіх прадуктах як малако, сыр, яйкі. У гаспадарстве Кастэль Гандольфа ёсць практычна ўсё: цяпліцы, фруктовы сад, плантацыі сельскагаспадарчых культур, нават пчолы. Дырэкцыя Папскай рэзідэнцыі, на чале з Саверыа Петрыла, кантралюе збор і апрацоўку прадуктаў кветкаводства, сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай прадукцыі. “Папскае гаспадарства” прыносіць 200 яек і 50 літраў малака ў дзень. Тут робіцца акцэнт на спрыянне адказнаму выкарыстанню прыродных рэсурсаў і падтрымку мясцовай вытворчасці. На думку дырэктара Петрыла, гэта, хоць і маленькі, але ўсё ж уклад падчас сучаснага крызісу.







All the contents on this site are copyrighted ©.