2012-07-25 17:44:19

Экуменічныя алімпійскія ініцыятывы


RealAudioMP3 Шматлікія ініцыятывы падрыхтавалі хрысціянскія супольнасці Вялікабрытаніі ў сувязі з Алімпійскімі гульнямі, якія пачнуцца ў Лондане праз некалькі дзён. Прычым, вялікая колькасць праектаў носіць экуменічны характар. Англікане сталіцы запрасілі мясцовых католікаў паўдзельнічаць у інфармацыйнай кампаніі “Дарогі веры”, якая прапануе балельшчыкам і турыстам пазнаёміцца са святымі месцамі горада. У выдадзеным спецыяльна да Алімпіяды даведніку асаблівая ўвага звяртаецца на тры храмы: “Our Lady in St. John’s Wood”, “Immaculate Conception on Farm Street” у галоўным квартале Лондана, і нядаўна адрэстаўраваны “St. Patrick” у лонданскім гандлёва-забаўляльным квартале Соха, дзе збіраецца, звычайна, вялікая колькасць турыстаў і гасцей горада.

Арганізатары ініцыятывы гавораць, што яна ярка дэманструе экуменічным дух стасункаў паміж англіканамі і католікамі Лондана, якія разам рыхтаваліся да настолькі важнай падзеі, якой з’яўляюцца Алімпійскія гульні, каб “стварыць аазісы супакою і духоўнага аднаўлення ў найпрыгажэйшых мастацкіх месцах, якімі з’яўляюцца храмы”.

Наогул, у даведніку змешчана інфармацыя аб 40 касцёлах сталіцы Англіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.