Кардыналам Аўгустоні і Стафарду спаўняецца 90 і 80
Швейцарскі кардынал
Джыльберта Аўгустоні і амерыканскі кардынал Джэймс Фрэнсіс Стафард святкуюць 26 ліпеня
юбілеі. Першаму спаўняецца 90, другому – 80, што пазбаўляе яго права ўдзельнічаць
у канклаве. Па стане на заўтрашні дзень 120 з 208 кардыналаў маюць права голасу падчас
выбару Пантыфіка. Паходзячы з Шафхаўзэн Аўгустоні кіраваў у перыяд з 1992 па 1998
гг. Апостальскай сігнатурай, вышэйшай судовай інстанцыяй Святога Пасаду. Перад гэтым
ён працаваў з 1970-1986 гг. у Рымскай роце, а затым быў сакратаром Кангрэгацыі па
справах Духавенства. Кардынальскі бірэт яму ўручыў Ян Павел II у 1994 г.
Кардынал
Стафард паходзіць з Балтымора. З 2003 па 2009 гг. ён быў кіраўніком Апостальскай пенітэнцыярыі.
Як Вялікі пенітэнцыярый, так гучаў яго афіцыйны тытул, ён валодаў вярхоўнай адміністрацыйнай
уладай, якая ўключае, у тым ліку, зняцця экскамунік і прадастаўленне індульгенцый.
У Рым амерыканскі іерарх прыехаў, калі ў 1986 г. Ян Павел II прызначыў былога арцыбіскупа
Дэнвера старшынёй Папскай рады па справах свецкіх. У гэтай якасці ён адказваў за асацыяцыі
свецкіх католікаў у Касцёле і арганізацыю Сусветных дзён моладзі. 1998 г. Ян Павел
II далучыў яго да Калегіі кардынаў.