2012-07-24 12:32:07

Папская рада дапамагае карэннаму насельніцтву Паўднёвай Амерыкі


RealAudioMP3 У Калумбіі пачаўся штогадовы сход адміністрацыйнай рады фонда “Pоpulorum Progressio”, паведамілі 24 ліпеня ў Папскай радзе “Cor Unum”. Ён працягнецца да 27 ліпеня. Яго працы ўзначальвае старшыня ватыканскай дыкастэрыі кардынал Робэр Сара, які з’яўляецца таксама кіраўніком фонду, створанага для падтрымкі карэннага насельніцтва краін Паўднёвай Амерыкі і Карыбскага басейну. Папская рада “Cor Unum” каардынуе дзейнасць арганізацыі ад моманту яе паўстання ў 1992 г. і арганізуе штогодовыя сходы яе адміністрацыі ў адной з краін Лацінскай Амерыкі. У 2012 г. пры фінансавай падтрымцы фонду “Pоpulorum Progressio” ажыццяўляюцца 203 праекты на суму амаль у 3 млн амерыканскіх долараў.

Сёлетні сход, які адбываецца ў Багаце, мае на мэце стварыць магчымасць прамога дыялогу паміж членамі лацінаамерыканскіх епіскапатаў. На ім будзе абрана новае кіраўніцтва фонду. Адміністрацыйная рада спадзяецца, што гэта паўплывае на ўвядзенне новых метадаў працы і большай празрыстасці ў дзейнасці “Pоpulorum Progressio”.








All the contents on this site are copyrighted ©.