2012-07-24 14:06:27

Папа прызначыў падсакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў


RealAudioMP3 Айцец Тадэвуш Войда з Таварыства Каталіцкага Апостальства, раней кіраўнік упраўлення ў Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, быў прызначаны папам Бэнэдыктам XVI падсакратаром вышэй узгаданай Кангрэгацыі. Пра гэта стала вядома 24 ліпеня. Паходзячы Польшчы палатынец з’яўляецца пераемнікам італьянца Масіма Чэнчы, які нечакана памёр у маі гэтага года ва ўзросце 68 гадоў. Айцец Войда быў кіраўніком аднаго з аддзелаў кангрэгацыі, якая займаецца місіямі, са снежня 2007 г. Перад гэтым, у сваім ордэне ён на працягу некалькіх гадоў займаў пасаду сакратара па місіях. Трэба адзначыць, што падсакратар, пасля прэфекта і сакратара, з’яўляецца трэцяй па значнасці асобай у ватыканскай дыкастэрыі.

Кангрэгацыя Евангелізацыі Народаў нясе адказнасць за Касцёлы ў былых місійных краіных Афрыкі і большай часткі Азіі.







All the contents on this site are copyrighted ©.