2012-07-24 17:04:31

Арцыбіскуп Мамбэрці: Святы Пасад імкнецца абудзіць сумленні


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці заявіў, што мэтай дзейнасці дыпламатыі Святога Пасаду заўсёды з’яўляецца дабро чалавека. На праходзячым у італьянсім Канэта трохдзённым семінары, прысвечаным сацыяльнаму навучанню Касцёла, іерарх выступіў з дакладам аб сутнасці дыпламатычных адносін у разуменні Апостальскай Сталіцы. Ён звярнуўся да тэмы форуму – “Асоба. Грамадства. Агульнае дабро. Дзеля новага гуманістычнага сінтэзу” і падкрэсліў, што Святы Пасад імкнецца да развіцця грамадстваў, падставай якога з’яўляюцца закон і справядлівасць. Апостальская Сталіца з’яўляецца адзіным суб’ектам міжнароднай дыпламатыі, які ставіць у сваё дзейнасці моцны рэлігійны акцэнт і мэту – “абудзіць сумленні”.

Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы назваў канкрэтныя ініцыятывы, у якіх Святы Пасад прымае ўдзел: пастаянна дзейнічае ў рамках ініцыятыў па раззбраенні; ад 1956 г. з’яўляецца членам-заснавальнікам МАГАТЭ, арганізацыі, якая ставіць за мэту абмежаванне, знішчэнне і поўнае атамнае раззбраенне і выкарыстанне атамнай энергіі выключна ў мірных мэтах. Святы Пасад актыўна змагаецца супраць ужывання пяхотных мін, і ў 2008 г. у Осла падпісаў адпаведны трактат.

Арцыбіскуп Мамбэрці нагадаў аб ініцыятывах Святога Пасаду супраць дыскрымінацыі і пераследу хрысціян за веру. Ён адзначыў, што ў многіх краінах гэта адбываецца праз абмежаванне свабоды рэлігіі, сумлення і культу. Ён нагадаў пазіцыю Апостальскай Сталіцы, што рэлігійная свабода – гэта важнейшы пункт ў шэрагу правоў чалавека.








All the contents on this site are copyrighted ©.