Кірыл I высока цэніць супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам
Патрыярх Маскоўскі
і ўсяе Русі Кірыл I высока ацаніў супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. У апошнія
гады каталіцка-праваслаўныя адносіны палепшыліся, сказаў Патрыярх падчас сустрэчы
з прэмер-міністрам Італіі Марыё Монці ў нядзелю 22 ліпеня ў Маскве. “Па шматлікіх
пытаннях мы знаходзімся ў сугуччы, асабліва ў пастырскіх пытаннях, якія адносяцца
да жыцця сучаснага чалавека”, - сказаў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы. Паводле
яго, гэта тэма ў двухбаковым дыялогу паміж Цэрквамі, самая галоўная, бо мае непасрэднае
дачыненне да жыцця людзей.
Патрыярх дадаў, што гэта не азначае, што “традыцыйныя
праблемы, якія мы атрымалі ў спадчыну з мінулага”, не важныя. Гэта азначае “нашу ўвагу
да актуальных пытанняў, якія ўплываюць на жыццё сучасных хрысціян, праваслаўных і
католікаў”. Две Царквы змагаюцца з духоўным крызісам, звязаным з эрозіяй традыцыйных
маральных каштоўнасцяў, нагадаў Кірыл І. Ён адзначыў, што Руская Праваслаўная Царква
і Каталіцкі Касцёл намагаюцца разам вярнуць хрысціянскія каштоўнасці ў сучасныя грамадскія
адносіны. Патрыярх спаслалася на разбіральніцтва ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека
па справе прысутнасці крыжоў у італьянскіх школах. Калі Праваслаўная Царква і Расія
згулялі “актыўную ролю” у тым, каб Страсбургскі суд пераглядзеў сваё першапачатковае
рашэнне аб забароне крыжоў у школах.