2012-07-23 16:34:01

Бэнэдыкт XVI: жыццё кансэкраваных свецкіх дапамагае Касцёлу рэалізавацца ў свеце


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Міжнароднай канферэнцыі Інстытутаў кансэкраванага жыцця, якая праходзіць у італьянскім Асізі на тэму “У слуханні Бога – на стронках гісторыі: свецкасць прамаўляе да кансэкраванасці”. У пасланні за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бертонэ Папа адзначыў, што “гэта тэма падкрэслівае ідэнтычнасць кансэкраваных асоб, якія жывучы ў свеце ўнутранай свабодай і поўняй любові, што паходзіць з евангельскіх запаведзяў, паказваюць сябе як мужчын і жанчын з глыбокім позіркам і добрым сведчаннем у гісторыі”. Пантыфік падкрэсліў, што ідэнтычнасць кансэкраваных свецкіх вернікаў мае важнае значэнне для місіі Касцёла, бо дапамагае яму рэалізавацца ў свеце. Паводле Святога Айца, стыль жыцця кансэкраваных вернікаў робіць відавочным багацце, прыгажосць і радыкальнасць евангельскіх запаветаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.