Бэнэдыкт XVI аб важнасці шчырага дыялога паміж сужонкамі
Хрысціянскія сужэнскія
пары гэта “усміхаючаяся аблічча Касцёла і найлепшыя пасланнікі любові ўмацаванай верай”.
З такім пасланнем звярнуўся Бэнэдыкт XVI да ўдзельнікаў ХІ Міжнароднай сустрэчы руху
сужэнскай духоўнасці “Equipes Notre Dame”, якое прайшло 21 ліпеня ў Бразіліа. У пасланні
да ўдзельнікаў руха, заснаванага ў 1939 г. французскім святаром а. Анры Кафарэлем,
Папа адзначыў, што “праблемы і цяжкасці, якія сужэнствы і сям’і перажываюць сёння,
абумоўлены атмасферай нарастаючай секулярызацыі”. Перад абліччам гэтай рэчаіснасці,
менавіта хрысціянскія сужэнскія пары, паводле Пантыфіка, пакліканы абвяшчаць “фундаментальныя
праўды аб чалавечай любові і іх глыбокім значэнні”, не толькі словам, але стылем свайго
жыцця. Папа нагадаў словы Паўла VI аб тым, што любоў паміж мужчынай і жанчынай, усмешка
дзіцяці, супакой хатняга агменю – гэта адлюстраванне іншай любові і яе бясконцы заклік.
“Канешне,
гэты ідэал можа падавацца вельмі высокім”, - напісаў Папа, але ён звярнуў увагу, што
менавіта ў штодзённым сведчанні аб ім заключаецца місія руху сужэнскай духоўнасці.
Бэнэдыкт
XVI падкрэсліў важнасць прыняцця сакрамэнтаў, удзелу у нядзельнай св. Імшы, а даксама
“абавязку пасядзець” – г.зн. дыялога паміж сужонкамі, падчас якога яны шчыра слухаюць
адзін аднаго і абмяркоўваюць свае самыя важныя праблемы. “У нашым свеце, так моцна
пазначаным індывідуалізмам, актывізмам, паспешлівасцю і неўважлівасцю, шчыры і пастаянны
дыялог паміж сужонкамі з’яўляецца сутнасна важным для таго, каб не дапусціць нараджэння
і павялічэння непаразмуменняў, што часта прыводзяць да невылечных падзелаў, якія ніхто
не можа дапамагчы пераадоліць”, - адзначыў Папа.