2012-07-21 10:47:56

Універсітэт у Перу пазбаўлены права карыстацца тытуламі “папскі” і “каталіцкі”


RealAudioMP3 Апостальская Сталіца вырашыла пазбавіць Папскі каталіцкі універсітэт у Перу права выкарыстання у сваёй назве тытулаў “Папскі” і “каталіцкі”. Гэта рашэнне, зацверджанае спецыяльным дэкрэтам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, было прынята ў адпаведнасці з нормамі кананічнага права, паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Даддзены універсітэт быў заснаваны ў 1917 г., а яго дзейнасць была кананічна зацверджана дэкрэтам Святога Пасаду. “З 1967 г. некалькі разоў установа змяняла свае статуты, цяжка пагарджаючы інтэрэсамі Касцёла”, - адзначаецца ў паведамленні Апостальскай Сталіцы. Падкрэсліваецца таксама, што пачынаючы з 1990 г., Святы Пасад некалькі разоў звяртаўся да кіраўніцтва універсітэта з просьбай пераглядзець статуты згодна з нормамі Апостальскай Канстытуцыі “Ex Corde Ecclesiae”, але гэта не было зроблена.

У снежні 2011 г. кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ здзесніў візіт у Перу і сустрэўся з рэктарам навучальнай устновы. У лютым 2012 г. паміж Святым Пасадам і ўстановай пачаўся дыялог з мэтай хутчэйшага перагляду статутаў. Аднак затым, у двух лістах скіраваных на імя Дзяржсакратара, рэктар установы прадэманстраваў немагчымасць змены статутаў, звязаную з неабходнасцю дыяцэзіі Ліма адмовіцца ад кантроля за універсітэцкай маёмасцю. Кантроль дыяцэзіі за маёмасцю быў некалькі разоў падцверджаны рашэннямі грамадзянскіх судоў Перу.

З улікам склаўшайся сітуацыі, Апостальская Сталіцы вымушана была прыняць яе такой якая ёсць, аднак працягвае настойваць на абавязку універсітэта падпарадкоўвацца кананічнаму праву. Святы Пасад працягне сачыць за эвалюцыяй сітуацыі вакол універсітэта, жадаючы, каб у будучыні акадэмічнае кіраўніцтва ўстановы, пераглядзела сваю пазіцыю. “Абнаўленне, якога патрабуе Апостальская Сталіца зробіць універсітэт больш здольным адказваць на сваё заданне несці пасланне Хрыста чалавеку, грамадству і культуры, паводле місіі Касцёла ў свеце”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.