2012-07-21 11:12:29

Кс. Ламбардзі: адкрытасць у фінансавай сферы неабходна для выканання місіі Касцёла


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі нагадвае, што на мінулым тыдні была апублікавана падрабязная справаздача аб намаганнях Ватыкана скіраваных на уключэнне ў міжнародную сітэму кантроля і мераў для барацьбы з новымі формамі злачыннасці у эканамічнай і фінансавай сферах: адмываннем грошай і фінансаваннем тэтарырзма. Справаздача была сфармуліравана кампетэнтыным камітэтам экспертаў Савета Еўропы “MONEYVAL”. “Іх ацэнкі кажуць аб тым, што Ватыкан ужо зрабіў шмат, і знаходзіцца на правільным шляху, нават калі яшчэ трэба зрабіць многае”, - падкрэсліў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы ў сваёй рубрыцы на Ватыканскім радыё “Octava Dies”. “Для Апостальскай Сталіцы паўстанне на правільную дарогу з’яўляецца адважным і новым рашэннем, які добра адпавядае лініі празрыстасці, якой жадаў Папа ва ўсіх сферах”, - сказаў езуіт. Кс. Ламбардзі адзначыў, што грошы могуць служыць для многіх добрых рэчаў: часам яны нават неабходныя для таго, каб рэалізаваць цудоўныя праекты. Аднак, у той жа час яны не з’яўляюцца збаўленнем, і іх выкарыстанне звязана з пэўнымі рызыкамі: часам з-за недахопу увагі, часам таму што ахоплівае неўпарадкаванае жаданне мець. “Тое, што міжнародная супольнасць клапоціцца аб тым, каб устанавіць правілы кантроля і дагляду за супольным дабром з’яўляецца вельмі станоўчым фактам, нават неабходным. Тое, што касцёльныя установы актыўна і пакорна ўдзельнічаюць у гэтым шляху – гэта справядліва і патрэбна, бо няма ніякай нагоды, каб думаць, што мы з’яўляемся лепшымі за іншых экспертамі і здольнымі рэалізаваць адпаведны кантроль. Акрамя таго, вера ў добрыя намеры можа панізіціць нашу увагу”, - сказаў езуіт.

“Строгасць і добрае кіраўніцтва, адкрытасць балансаў і працэдур, павага да законнасці. На ўсіх узроўнях, ва ўсіх частках свету і ва ўсіх сферах: дабрачыннасці, адукацыі, аховы здароўя... Шлях доўгі і складаны для усіх, таксама і для каталіцкіх арганізацый”, - падкрэсліў кіраўнік Залы Друку. Ён адзначыў, што на ім трэба шмат працаваць у вялікай колькасці самых розных сітуацый, ён з’яўляецца неабходнай умовай для выканання духоўнай і маральнай місіі. “Пажадаем, каб справаздача “MONEYVAL” аб Ватыкане, стала добрым прыкладам для ўсяго Касцёла”, - сказаў кс. Ламбардзі.








All the contents on this site are copyrighted ©.