2012-07-21 11:51:08

Бэнэдыкт ХVI стварыў мараніцкую епархію ў Францыі


RealAudioMP3 21 ліпеня, за некалькі месяцаў да свайго падарожжа ў Ліван, Святы Айцец стварыў новую мараніцкую епархію пад тытулам Маці Божай Ліванскай, з рэзідэнцыяй у Парыжы. Адначасова Пантыфік прызначыў першага епіскапа і Апостальскага візітатара ў Заходняй і Паўночнай Еўропе для хрысціян маранітаў. Ім стаў кс. прэлат Насер Джэмаэль, які да гэтага часу быў пробашчам парафіі св. Тэклі ў Маскуа ў заходняй частцы Лівана.
Кс. Джэмаэль нарадзіўся ў 1951 г.. У жніўні 1981 г. атрымаў святарскае пасвячэнне і працаваў пробашчам і адміністратарам ў шасці мараніцкіх парафіях у Ліване. Займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Быў членам Калегіі дарадчыкаў, Святарскай Рады архіепархіі Антэліас, членам Цэнтральнай Камісіі Патрыярхальнага Мараніцкага Сінода. Акрамя таго, кс. Джэамаэль з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг аб Мараніцкай Царкве.
Мараніцкая Каталіцкая Царква з’ўляецца адной з шасці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія маюць статус патрыярхату. Большасць маранітаў пражывае на тэрыторыі Лівана, Сірыі і на Кіпры. Таксама, вялікая колькасць вернікаў мараніцкага абраду пражывае ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі і Еўропы. У Рыме з 1584 г. дзейнічае Мараніцкі каледж.








All the contents on this site are copyrighted ©.