2012-07-20 12:06:13

“L’Osservatore Romano”: фільм пра вампіра ў Ватыканскай фільматэцы


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” звяртае увагу на тое, што ў Ватыканскай фільматэцы захоўваецца фільм нямецкага рэжысёра Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў пад назвай “Носферату. Сімфонія жаху” – адзін з самых першых фільмаў жахаў, зняты паводле рамана Брэма Стокера “Дракула”, але са змененымі імёнамі персанажаў і сюжэтам. Адзначаецца, што страх звычайнага чалавека перад смерцю і невядомым заўсёды “уцелаўляўся” у фантастычных стварэннях, якімі напоўнены старажытныя народныя легенды і якія затым “ажылі” на кінаэкранах. “Лавкрафт сцвярджаў, што самым моцным і самым старажытным пачуццем чалавечай душы, з’яўляецца страх, а самам вялікім страхам з’яўляецца страх перад невядомым”, - адзначае ватыканскае выданне. Падкрэсліваецца, што гэта чалавечае пачуццё шырока выкарыстоўваецца ў кінаіндустрыі, бо людзі гатовыя плаціць грошы за тое, каб быць спалоханымі.

Сярод многіх стварэнняў, якія былі прадстаўлены публіцы, адным з самых прывабліваючых з’яўляецца вобраз вампіра, які ўплываў на мастакоў у розныя эпохі. “L’Osservatore Romano” узгадала аб тым, што на экраны кінатэатраў вампіры патрапілі ўжо пасля таго, як ім былі прысвечаны шматлікія літарататурныя творы і тэатральныя прадстаўленні, што карысталіся вялікім поспехам. Сярод іх узгадваецца раман “Вампір” Джона Палідоры, 1818 г., “Дракула” Брэма Стокера, 1897 г. У 1896 г. на экраны кінатэатраў выйшла кароткаметражная стужка Джорджа Мельеса “Замак д’явала”, якая стала першым у гісторыі вопытам паказу фантастычным вобразаў.

Адзначаецца, што сапраўднай кінаіконай, вобраз вампіра стаў дзякуючы нямецкаму рэжысёру Фрыдрыху Вільгельму Мурнаў, які ў 1921 г. зняў фільм “Носферату. Сімфонія жаху”, копія якога захоўваецца ў Ватыкане. “Шэдэўр нямецкага экспрэсіянізма, з невялікай колькасцю спецыяльных эфектаў здолеў выклікаць страх нават тады, калі небыло бачна нічога”, - падкрэслівае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.