На працягу гісторыі
тэалагічны дыялог паміж грэка-праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам адбываўся
пастаянна. Паміж Рымам і Канстантынопалем заўсёды быў абмен пасламі, для таго, каб
дзяліцца поглядамі на тыя ці іншыя пытанні і спрыяць прымірэнню пасля “схізмы” 1054
г. Прынцып дыялога паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам ніколі не падвяргаўся
сумневам. Сённяшняя “L’Osservatore Romano” нагадвае, што адной з такіх спробаў паяднання,
быў ІІ Ліонскі Сабор у 1274 г., па дарозе на які памёр св. Тамаш з Аквіну. Нягледзячы
на непрыняцце яго рашэнняў большасцю візантыйскіх іерархаў тэалагічны дыялог працягваў
развівацца. Ватыканскае выданне адзначае, што публічныя дускусіі дазволілі “лацінянам”
пазнаёміцца з тэалагічнай спадчынай Візантыі і ў той жа час “візантыйскім эрыдутам”
пазнаёміцца з працамі лацінскіх Айцоў і схаластычнымі аўтарамі, многія творы якіх
былі перакладзены на грэцкую мову. Адзначаецца, што менавіта пасля перакладу твораў
Аўгустына і св. Тамаша з Аквіну візантыйскія тэолагі пачалі набліжаць патрыстычнае
вучэнне і схаластычныя ідэі ў адзін “corpus teologicum”.
Падкрэсліваецца, што
напрыклад такія “слупы праваслаўя”, як Грыгорый Паламас і Марк Еўгеній спасылаліся
на заходнехрысціянскія творы. “Аж да нядаўняга часу, многія з гэтых адкрыццяў, былі
невядомы экспертам, - адзначае “L’Osservatore Romano” – але зараз група праваслаўных
і каталіцкіх навукоўцаў прысвяціла ўласныя даследванні таму, каб адкрыць лацінскі
і схаластычны ўплыў на тэалагічныя візантыйскія працы XIV і XV ст.”.