Гадавіна пратэсту галандскіх біскупаў супраць дэпартацыі яўрэяў
20 ліпеня спаўняецца
70 гадоў з дня напісання знакамітага пастырскага паслання галандскіх біскупаў супраць
прымусовай дэпартацыі яўрэяў, якое было прачытана ва ўсіх касцёлах гэтай краіны ў
нядзелю 26 ліпеня 1942 г. Незадоўга да гэтага прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў у
Галандыі скіравалі да нацыскага кіраўніцтва тэлеграму ў якой адзначалі, што глыбока
ўзрушаны дзеяннямі акупацыйных уладаў супраць яўрэяў, іх выключэннем з нармальнага
жыцця грамадства, а таксама ў сувязі з новым планам па вывазу мужчын, жанчын і дзяцей
на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. Падкрэслівалася, што гэтыя меры, супярэчаць
глыбокім пачуццям галандцаў, і перш за ўсё з’яўляюцца “варожымі Боскім нормам справядлівасці
і міласэрнасці”.
Нацыскія ўлады спрабавалі прымусіць маўчаць прадстаўнікоў
хрысціянскіх Цэркваў, а наўзаем паабяцалі, што пакінуць у Галандыі яўрэяў прыняўшых
хрысціянства да 1 студзеня 1941 г. Аднак пасля пратэсту каталіцкіх іерархаў, пазіцыя
нацыстаў змянілася – з Галандыі было дэпартавана каля 4 тыс. яўрэяў-католікаў, сярод
якіх будучая св. Эдыта Штайн, якая загінула ў канцэнтрацыйным лагеры “Аўшвіц”.
Калі
папа Пій ХІІ даведаўся аб тым, якая трагедыя адбылася ў Галандыі, ён вырашыў, што
неабходна захоўваць маўчанне на публіцы, але дапамагаць яўрэям патаемна. Паводле сучасных
гісторыкаў, на працягу ІІ Сусветнай вайны католікі ўратавалі каля 700-800 тыс. прадстаўнікоў
яўрэйскага народа.