2012-07-20 12:27:57

Ватыканскае выданне аб “дэмаграфічнай хірургіі”


RealAudioMP3 Сто гадоў, ад Крымскай вайны (1853 г.) да смерці Сталіна (1953 г.) характарызуюцца хаатычным перасяленнем цэлых народаў, у якое было уключана каля 30 млн. чалавек. Магчыма гаворка ідзе аб самых вялікім прымусовым перамяшчэнні ў гісторыі, адзначае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Гаворка ідзе аб вельмі добра і дакладна спланаваных аперацыях у царскай, нямецкай, габсбургскай і атаманскай імперыях. Адзначаецца, што паміж Крымскай вайной і балканскімі войнамі 1913 г. у цэнтральнай Еўропе былі перамешчаны каля 1,2 млн. чалавек, а затым пасля заканчэння І Сусветнай вайны яшчэ 7,3 млн. чалавек. “У перыяд паміж двума войнамі савецкі палітычны рэжым, быў адзіным, хто ажыцяўляў прымусовае перасяленне, што прывяло да дэпартацыі 2,6 млн. чалавек”, - адзначае ватыканскае выданне, са спасылкай на даследванне “Эпоха прымусовага перасялення. Зыходы і дэпартацыі ў Еўропе 1853-1953 г”.

Падкрэсліваецца, што яшчэ большая колькасць прымушаных да перасялення з’яўлявілася ў кароткі гістарычны перыяд ІІ Сусветнай вайны, калі ахвярамі палітыкі перасялення, якую праводзілі нацыскі і савецкі рэжымы, а таксама некаторыя іх саюзнікаў, сталі амаль 20 млн. чалавек, сярод якіх жанчыны, старыя і дзеці. Пры гэтым не ўлічваецца колькасць людзей змешчаных у канцэнтрацыйныя лагеры ці пераселеныя для працы ў сферы ваеннай індустрыі, але толькі тых, хто быў пераселены з прычыны сваёй прыналежнасці на таго ці іншага народа, сацыяльнага класа, культуры, мовы ці рэлігіі. “Сапраўднай дэмаграфічнай хірургіяй” называе “L’Osservatore Romano” гэты гістарычны феномен.








All the contents on this site are copyrighted ©.