2012-07-20 11:09:26

Біскупы Еўропы заклікаюць да малітвы аб міры ў Сірыі


RealAudioMP3 Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы заклікае да малітвы аб міры ў Сірыі. У спецыяльным паведамленні, апублікаваным 19 ліпеня адзначаецца, што Касцёл ужо на працягу некалькіх месяцаў з пачуццём глыбокага спачування і смутку сочыць за выбухам насілля ў гэтай краіне, “дзе зброя замяніла дыялог”. Прадстаўнікі еўрапейскіх епіскапатаў выказваюць надзею на тое, што сірыйскае кіраўніцтва, насельніцтва і ўсе вернікі незалежна ад іх веравызнання, гледзячы на Бога знойдуць шлях да таго, каб пераадоліць нянавісць, адкласці зброю і пачаць дыялог дзеля наступлення прымірэння і згоды. “Гэты канфлікт не прынясе нічога акрамя небазбежных стратаў, разбурэнняў і цяжкіх наступстваў для шляхетнага сірыйскага народа. Вайна – гэта шлях без выйсця. Шчасце можа быць дасягнута толькі разам, і ніколе праз дамінаванне адных над іншымі”, - гаворыцца ў паведамленні Рады епіскапатаў.

Адзначаецца таксама, што наступныя дні будуць рашаючымі для выхаду з крызіса. “Таму заклікаем усіх хрысціян Еўропы да малітвы аб міры для гэтага рэгіёна”, - кажацца ў паведамленні. Падкрэсліваецца, што хрысціянская вера вядзе да надзеі, што існуюць законныя і канструктыўныя спосабы выхаду з крызіса, у якіх будуць паважацца інтарэсы кожнага. “Неабходна знайсці месца для мірнага дыялога. Ніколі не бывае вельмі позна зразумець адзін аднаго, весці перамовы і разам будаваць супольную будучыню”, - адзначаюць каталіцкія еўрапейскія іерархі.

Пасля ўчарашніх дэбататаў у Радзе Бяспекі ААН аб неабходнасці увядзення санкцый супраць Сірыі і пратэсту супраць гэтай прапановы Расіі і Кітая працягвае заставацца актуальным пытанне аб міжнародным умяшальніцтве ў канфлікт з мэтай спынення кровапраліцця. Апостальскі нунцый у Дамаску арцыбіскуп Марыё Дзэрані, адзначыў, што не губляе надзеі на гэта: “Спадзяемся, што з дапамогай міжнароднай супольнасці атрымаецца спыніць гэта драматычнае “спаўзанне”, якое я ўжо шмат разоў акрэсліваў, як “спаўзанне ў пекла”, - сказаў дыпламатычны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.