2012-07-20 12:41:42

Аўстралія: святары не будуць парушаць таямніцу споведзі


RealAudioMP3 Парушэннем свабоды веравызнання назвалі каталіцкія святары ў Аўстраліі спробу урада краіны прыняць закон аб перадачы інфармацыі аб выпадках педафіліі, якую святары атрымліваюць падчас споведзі. Кс. Франк Брэнан, выкладчык Каталіцкага універсітэта ў Сіднэі, параўнаў магчымасць прыняцця такога закона з сістэмай паліцэйскага кантроля, якая існавала ў таталітарных рэжымах ХХ ст. “Калі такі закон будзе прыняты, я буду адным з тых, хто з ім не пагадзіцца, і калі трэба буду сядзець за гэта ў турме”, - сказаў святар. Мітрапаліт Мельбурна арцыбіскуп Дэніс Харт адзначыў, што у пытаннях захавання таямніцы споведзі Касцёл не можа ісці на ніякія кампрамісы. Аўстралійскія святары лічаць, што ў гісторыі існавала шмат выпадкаў калі улады спрабавалі прымусіць расказаць аб тым, што было пачута падчас споведзі і за адмову многія станавіліся мучанікамі. Яны адзначаюць, што таксама гатовыя пакутаваць за гэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.