2012-07-19 14:16:20

Святы Пасад працягвае чакаць афіцыйнага паведамлення ад Брацтва св. Пія Х


RealAudioMP3 Апостальская Сталіцы падкрэслівае, што дэкларацыя, апублікаваная на заканчэнне генеральнага капітула Брацтва св. Пія Х, адносна магчымай кананічнай нармалізацыі адносін паміж Брацтвам і Апостальскай Сталіцай, “нягледзячы на тое, што стала публічнай, застаецца унутраным дакументам, для вывучэння і абмеркавання паміж членамі супольнасці”. “Святы Пасад прыняў да ўвагі гэту дэкларацыю, але далей чакае афіцыйнага паведамлення з боку святарскага брацтва, патрэбнага для працягу дыялогу паміж ім і камісіяй “Ecclesia Dei”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным 19 ліпеня.








All the contents on this site are copyrighted ©.