2012-07-19 12:50:43

Кардынал Сандры наведаў Арменію і Грузію


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, кардынал Леанарда Сандры, 18 ліпеня завяршыў свой візіт у Грузію і Арменію. Нагодай для наведання першай з краін стала 20-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін Апостальскай Сталіцы з Грузіяй. Апрача афіцыйных святкаванняў і сустрэч, ватыканскі іерарх сустрэўся ў Тбілісі з грузінскай моладдзю. Візіт у Арменію пачаўся 15 ліпеня св. Імшой на армянскай мове ў новапабудаваным касцёле горада Ташыр. Кульмінацыйным момантам візіту кардынала Сандры была сустрэча з Каталікосам усіх армян Гарэгінам ІІ. Падчас спаткання кіраўнік Армянскай Апостальскай Царквы назваў “цёплымі, гістарычныя адносіны паміж абдвума Касцёламі”, падкрэсліўшы канструктыўнае супрацоўніцтва ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах. Кардынал Сандры выказаў надзею, што адносіны паміж двума Цэрквамі будуць яшчэ больш умацоўвацца.

Акрамя таго, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Арменія Сержам Саргсянам і міністрам замежных спраў Эдвардам Налбандянам. У апошні дзень свайго візіту кардынал Сандры наведаў бальніцу “Redemptoris Mater”, якая была пабудавана па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ як дар для ахвяр землятрусу, які абрынуўся на Арменію ў 1988 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.