2012-07-19 12:51:42

ЗША: ад легалізацыі кантрацэпцыі да прымусу да яе


RealAudioMP3 У 1973 г. у ЗША былі легалізаваны аборты, што можна лічыць наступствам кантрацэптыўнага менталітэту. Што далей? Такім пытаннем задаецца амерыканскае каталіцкае інтэрнэт-выданне “Сatholic online”. У артыкуле, прысвечаным прароцкаму значэнню энцыклікі Паўла VI “Humanae vitae”, апублікаванай праз 3 гады пасля заканчэння ІІ Ватыканскага Сабору, адзначаецца, што легалізацыя кантрацэпцыі ў 1930 г. сфарміравала разуменне сексуальнасці, як прыемнасці, пазбаўленай пракрэатыўнай функцыі. Затым, у 1973 г., праз некалькі гадоў пасля публікацыі энцыклікі Паўла VI, адбылася легалізацыя абортаў. Аб тых небяспеках, якія могуць прынесці падобныя рашэнні папярэджваў Папа і сёння збыліся многія яго прадказанні. Пантыфік звяртаў увагу на сур’ёзны маральны заняпад грамадстваў, прапаганду фальшывага паняцця свабоды, выключанай з этычнага закону, дэвальвацыю інстытута сям’і, рост колькасці разводаў, безадказнае выкарыстанне сексуальнасці.

Акрамя таго, адзначаецца што сёння Амерыка зноў стаіць перад новымі выклікамі, звязанымі з рэформай у медыцынскай сферы, а менавіта прымусам каталіцкіх медыцынскіх устаноў у ЗША выдаваць па-першым патрабаванні абартыўныя сродкі, кантрацэптывы і праводзіць стэрылізацыю. “Мы павінны задацца пытаннем – і што далей?”, - піша амерыканскае каталіцкае інтэрнэт-выданне.








All the contents on this site are copyrighted ©.