2012-07-19 13:34:04

Бразілія: форум душпастырства працаўнікоў СМІ


RealAudioMP3 “Ідэнтычнасць і місія” – так гучыць тэма ІІІ нацыянальнай сустрэчы душпастыраў працаўнікоў бразільскіх СМІ. Форум праходзіць 19-22 ліпеня ў марыйным санктуарыі ў Апарэсіда, недалёка ад Сан-Паўла, а яго арганізатарам з’яўляецца камісія па душпастрыстве працаўнікоў СМІ пры Канферэнцыі Біскупаў Бразіліі. Мэта сустрэчы заключаецца ў тым, каб паразважаць над важнасцю камунікацыі ў грамадстве і яе адносінах са штодзённым жыццём і прымяніць гэты вопыт да Касцёла. “Усе, хто прыбудзе на гэту сустрэчу, атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з вопытам розных душпастырскіх груп і ў той жа час прыняць удзел у вельмі насычанай фармацыйнай праграме, мэта якой заключаецца ў пашырэнні культуры камунікацыі ў Касцёле ў Бразіліі”, - адзначыла с. Элід Фагалары, адна з арганізатараў форума.

У праграме мерапрыемства прадугледжаны ўдзел шматлікіх экспертаў у галіне сацыяльнай камунікацыі і святароў з усёй краіны. 19 ліпеня адкрыў працы форума журналіст і дэкан факультэта сацыяльнай камунікацыі Наварскага універсітэта Карлас Альберта дэ Франка. Ён выступіў з дакладам на тэму “Касцёл і грамадства”. Апрача таго, канферэнцыі на тэму адносін паміж Касцёлам і камунікацыяй прамовяць бразільскія каталіцкія іерархі і душпастыры працаўнікоў СМІ. У суботу, 21 ліпеня, адбудзецца круглы стол аб магчымасцях і супярэчнасцях лічбавай эпохі.

Гэта ўжо трэцці падобны форум у Бразіліі. Паводле с. Элід Фалагары, мінулыя дзве сустрэчы пераўзыйшлі чаканні арганізатараў адносна ўвагі грамадства да мерапрыемства, а таксама якасці аргументаў, якія на ім абмяркоўваліся.








All the contents on this site are copyrighted ©.