2012-07-18 12:17:06

У Аўстрыю з’едуцца хрысціяне, якія жывуць у меншасці


RealAudioMP3 Сёлетні форум пад назвай “Пасяджэнне сусветнага Касцёла” (Fachtagung Weltkirche) пачнецца ў наступную пятніцу, 20 ліпеня, у верхнеаўстрыйскім Ламбах. Удзельнікі з місіянерскіх манаскіх кангрэгацый і профільных арганізацый будуць размаўляць пра хрысціян у меншасці. Канферэнцыя заклікана “стымуляваць місіянерскае жыццё”. Выступленні гасцей з Усходняй Германіі, Індыі і Егіпта, павінны ўнесці яснасць у тое, як практыкаваць сваю веру хрысціянам, якія жывуць у меншасці.

Арцыбіскуп індыйскага Патна Уільям д’Суза, удзельнік канферэнцыі, лічыць, што “хрысціяне ў меншасці не павінны шукаць самадастатковасці, але разам з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі спрыяць грамадскім зменам”. Нагва Фараг з Егіпту распавядзе на Пасяджэнні пра магчымасці і праблемы мясцовай Копцкай Царквы пасля рэвалюцыі. Нягледзячы на ​​тое, што яна паспрыяла нараджэнню радыкальных палітычных і рэлігійных рухаў, якія выклікаюць заклапочанасць, “няма шляху назад(...); трэба з аптымізмам глядзіць у доўгатэрміновай перспектыве, што хрысціянская меншасць можа выйграць ад змен”, - лічыць егіпецкі спецыяліст.







All the contents on this site are copyrighted ©.