Прадстаўнік Святога Пасаду: набліжэнне да міжнародных стандартаў “наш маральны абавязак”
Кс. прэлат Этторэ
Балестрэра, кіраўнік дэлегацыі Апостальскай Сталіцы на пленарнай сесіі Камітэта экспертаў
Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму
(MONEYVAL), адзначыў, што набліжэнне Святога Пасаду да міжнародных стандартаў у гэтай
сферы з’яўляецца перш за ўсё “маральным, а не вузка тэхнічным, абавязкам”. Святар
падкрэсліў, што нягледзячы на невялікую тэрыторыю, якую займае Ватыкан, а таксама
адносна невялікія фінансавыя абароты, Апостальская Сталіца адчувае вялікую адказнасць
і абавязак, каб каталіцкія арганізацыі ва ўсім свеце дзейнічалі ў адпаведнасці з міжнароднымі
нормамі.
Кс. Балестрэра расказаў аб працы, праведзенай у Ватыкане з мэтай барацьбы
з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму, аб прыняцці адпаведных законаў і мер,
ратыфікацыі неабходных міжнародных канвенцый, а таксама адкрытасці да супрацоўніцтва
з “MONEYVAL”. Ён адзначыў, што Святы Пасад перайшоў ад мер, разлічаных на кароткі
перыяд, да рашэнняў, якія патрабуюць часу для эфектыўнай рэалізацыі.
Прадстаўнік
Апостальскай Сталіцы падкрэсліў, што прынятыя меры, з’яўляюцца толькі пэўным крокам
у накірунку паляпшэння фінансавай сістэмы Ватыкана і сведчаць аб “пастаяннай дзейнасці,
скіраванай на тое, каб злучыць маральны абавязак з тэхнічнай дасканаласцю”.