Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца са служачымі цыркаў і лунапаркаў
1 снежня Бэнэдыкт
ХVI сустрэнецца ў Ватыкане са служачымі цыркаў і лунапаркаў. Сустрэча пройдзе па ініцыятыве
Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў, пры супрацоўніцтве з Фондам “Migrantes”
і падтрымцы Камісіі па эмігрантах Вікарыяту Рымскай дыяцэзіі. 17 ліпеня ў Рыме праходзіла
сустрэча самых буйных аб’яднанняў служачых цыркаў і лунапаркаў. Яны абмеркавалі магчымасць
ініцыятыў, звязаных з “Годам веры” у Каталіцкім Касцёле. Менавіта яму і будзе прымеркавана
спатканне са Святым Айцом. Кс. прэлат Джанфранка Пэрэга, генеральны дырэктар Фонду
“Migrantes” адзначыў, што сустрэча са Святым Айцом – “гэта каштоўная нагода для свету
так мала вядомага, паказаць сваё багацце веры і культуры, мастацтва і тэатральнага
дзейства”. Дырэктар нацыянальнага цырка Італіі Антоніа Бучоні падкрэсліў, што сустрэча
з Пантыфікам будзе мець універсальны характар, а таксама “пазнаёміць Папу з вясёлым
светам вандроўнага прадстаўлення”.